Сёння Баранавіцкі лясгас адзначае прафесійнае свята — Дзень работнікаў лесу!
Усё жыццë — у лесе,
Лёс у нас такі.
Ганарацца намі
Дзецi і бацькі.
Мы — тыя, хто штодня клапоціцца пра зялёнае багацце краіны. Лес — наш дом, наша справа, наша гордасць.
Дзякуй кожнаму, хто выбраў гэты шлях — шлях адказнасці, клопату і любові да прыроды.
Няхай лес заўсёды адгукаецца вам спакоем, сілаю і прыгажосцю!